“Прыкметы будучай грамадзянскай вайны» – Алексіевіч, Захарэвіч і Халіп пра жанчын і пратэсты
Your browser doesn’t support HTML5
Расейскі рэжысэр Аляксандар Сакураў пасьля гвалтоўнага разгону пратэстаў у Расеі і Беларусі падчас прамовы на цырымоніі «Нікі» заклікаў расейскіх дэпутатаў-мужынаў прыняць закон, які забараняе арыштоўваць і ўвогуле дакранацца да жанчын і дзяўчын, якія ўдзельнічаюць у грамадзкіх акцыях.
Гэтую прапанову, а таксама моцныя і слабыя бакі ўдзелу жанчын у пратэстах у аўтарытарных краінах абмяркоўваюць ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, журналістка і былая палітзьняволеная Ірына Халіп, блогерка Наста Захарэвіч і вядучая Ганна Соўсь.