Натальля Папкова, жыхарка Берасьця, зноў пакарана за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Гэтым разам суд Ленінскага раёну прызнаў дзяўчыну вінаватай ва ўдзеле ў «маршы недармаедаў» 19 лютага. Паседжаньне цягнулася амаль палову дня зь перапынкам.
Сьведкам выступаў участковы міліцыянт, які сьведчыў, што бачыў Натальлю падчас акцыі.За гэтае правапарушэньне судзьдзя прызначыў пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на пяць сутак.