Радыё Свабода атрымала адказ прэс-службы МЗС Польшчы ў сувязі з вобшукам у офісах Белсату ў Менску.
«Пасол Польшчы скантактаваўся з МЗС Беларусі і заклікаў неадкладна высьветліць гэтую справу. Пасольства застаецца ў пастаянным кантакце з кіраўніком офісу Белсату ў Беларусі», — гаворыцца ў адказе зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы.
Пасьля ператрусаў ў двух офісах тэлеканалу «Белсат» не засталося ніякага тэлевізійнага абсталяваньня і кампутараў. Сілавікі вынесьлі ўсю тэхніку і нават банэр з надпісам «Белсат». Каля аднаго з офісаў быў затраманы апэратар каналу Аляксандар Любянчук.