Падчас рэкорднага выхаду ў космас амэрыканская астранаўтка Ўітсан згубіла элемэнт абароны паверхні МКС.
Амэрыканскую астранаўтку Пэгі Ўітсан спасьцігла невялікая няўдача падчас рэкорднага выхаду ў космас.
Частка пакрыцьця, які абараняе паверхню Міжнароднай касьмічнай станцыі ад мікрамэтэарытаў, паляцела, калі Ўітсан спрабавала скласьці сумку для захоўваньня.
Інжынэры на Зямлі высьветлілі, што пакрыцьцё ня можа прыляцець назад і стукнуцца аб паверхню станцыі, і дапамаглі экіпажу кампэнсаваць страту з дапамогай пакінутай часткі пакрыцьця.
Пры гэтым Уітсан у чацьвер устанавіла рэкорд сукупнага часу знаходжаньня ў адкрытым космасе для касманаўткі або астранаўта-жанчыны: 53 гадзіны на працягу некалькіх місіяў.
Яна выходзіла за борт МКС ужо восем разоў.