Вось поўны сьпіс эўрадэпутатаў, якія паставілі свой подпіс пад заявай з заклікам перагледзець палітыку Эўразьвязу адносна рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Petras Auštrevičius |
Пятрас Аўштравічус |
Jaromír Štětina |
Ярамір Шцеціна |
Elmar Brok |
Эльмар Брок |
Pavel Telička |
Павэл Тэлічка |
Anna Fotyga |
Анна Фатыґа |
Ana Gomes |
Ана Ґоміш |
Anna Maria Corazza Bildt |
Анна Марыя Караца Більт |
Jasenko Selimovic |
Ясэнка Сэлімавіч |
Gunnar Hökmark |
Ґунар Гёкмарк |
Josef Weidenholzer |
Ёзэф Вайдэнгольцэр |
Hilde Vautmans |
Гільдэ Ваўтманс |
Mark Demesmaeker |
Марк Дэмэсмакэр |
Charles Tannock |
Чарльз Тэнак |
Bronis Ropė |
Броніс Ропе |
Karoline Graswander-Hainz |
Каралінэ Ґрасвандэр-Гайнц |
Javier Nart |
Хавіер Нарт |
Tunne Kelam |
Тунэ Кэлам |
Laima Liucija Andrikienė |
Лайма Люцыя Андрыкене |
Renate Weber |
Рэнатэ Вэбэр |
José Inácio Faria |
Жузэ Інасію Фарыя |
Christofer Fjellner |
Крыстафэр Ф’ельнэр |
Antanas Guoga |
Антанас Ґуоґа |
Fredrick Federley |
Фрэдрык Фэдэрлей |
Michał Boni |
Міхал Боні |
Ramón Luis Valcárcel Siso |
Рамон Люіс Валькарсэль Сысо |
Ismail Ertug |
Ісмаіл Эрту |
Vilija Blinkevičiūtė |
Вілія Блінкявічуце |
Zigmantas Balčytis |
Зігмантас Бальчыціс |
Michaela Šojdrová |
Міхаэла Шойдрава |
Kosma Złotowski |
Косма Златоўскі |
Klaus Buchner |
Кляўс Бухнэр |
Edward Czesak |
Эдвард Чэсак |
Yannick Jadot |
Янік Жадо |
Michèle Rivasi |
Мішэль Рывасі |
Ilhan Kyuchyuk |
Ілхан Кючук |
Julie Ward |
Джулі Ўорд |
Marian Harkin |
Мэрыен Гаркін |
Cristian-Silviu Buşoi |
Крыстыян-Сыльвію Бушой |
Ryszard Legutko |
Рышард Леґутка |
Norica Nicolai |
Норыка Нікаляй |
Miapetra Kumpula-Natri |
Міапэтра Кумпуля-Натры |
Eugen Freund |
Ойґен Фройнд |
Carolina Punset |
Караліна Пунсэт |
Marju Lauristin |
Мар’ю Лаўрыстын |
Petr Ježek |
Пэтр Ежэк |
Monica Macovei |
Маніка Макавэй |
Marietje Schaake |
Марычэ Схакэ |
Sophie in 't Veld |
Софі ін’т Фэлд |
Gerben-Jan Gerbrandy |
Хэрбэн-Ян Хэрбрандзі |
Matthijs van Miltenburg |
Матэйс ван Мілтэнбюрг |
Maria Grapini |
Марыя Ґрапіні |
Kazimierz Michał Ujazdowski |
Казімеж Міхал Уяздоўскі |
Bas Belder |
Бас Бэлдэр |
Evžen Tošenovský |
Эўжэн Тошэнаўскі |
Stanislav Polčák |
Станіслаў Полчак |
Marita Ulvskog |
Марыта Ульвскуґ |
Olle Ludvigsson |
Уле Людвіґсон |
Jytte Guteland |
Ютэ Ґутэлянд |
Jens Nilsson |
Енс Нільсан |
Anna Hedh |
Анна Хед |
Beatriz Becerra Basterrechea |
Бэатрыс Бэсэра Бастэрэчэа |
Beata Gosiewska |
Бэата Ґасеўска |
Benedek Jávor |
Бэнэдэк Явар |
Bolesław Piecha |
Балеслаў Пеха |
Pavel Svoboda |
Павэл Свобада |
Roberts Zīle |
Робэртс Зіле |
Valentinas Mazuronis |
Валянцінас Мазуроніс |
Karima Delli |
Карыма Дэлі |
Traian Ungureanu |
Траян Унґурану |
Danuta Maria Hübner |
Данута Мар’я Гюбнэр |
Marek Jurek |
Марэк Юрэк |
Victor Boştinaru |
Віктар Баштынару |
Напярэдадні 72 сябры Эўрапарлямэнту зьвярнуліся да прэзыдэнта Эўрапейскай Рады Дональда Туска, прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Жан-Клёда Юнкера, прэзыдэнта Эўрапейскага парлямэнту Антоніа Таяні, Вярхоўнай прадстаўніцы ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі, віцэ-прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Фэдэрыкі Магерыні, камісара ЭЗ у пытаньнях палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Ёганэса Хана з заклікам асудзіць беларускія ўлады за падаўленьне мірных дэманстрацый 25 і 26 сакавіка 2017 у Менску з нагоды Дня Волі, і пратэстаў па ўсёй краіне як рэакцыю на ўказ прэзыдэнта «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
У заяве канстатуецца, што на працягу сакавіка больш за тысячу мірных грамадзянаў Беларусі былі зьбітыя, арыштаваныя і аштрафаваныя, у тым ліку назіральнікі-праваабронцы, журналісты, жанчыны і пажылыя людзі. Нават калі многія зь іх былі вызваленыя, такое недарэчнае і злачыннае выкарыстаньне празьмернай сілы з боку сілавых структураў ня можа дапускацца і быць праігнараваным, лічаць дэпутаты.
Эўрапарлямэнтары заяўляюць, што жахліва бачыць, як савецкія мэтады КДБ ужываюцца супраць вядучых апазыцыйныя дзеячаў, такіх як Мікола Статкевіч, былы палітвязень і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, якога ўтрымлівалі ў турме КДБ на працягу чатырох дзён без прадстаўленьня якой-небудзь інфармацыі аб яго месцазнаходжаньні, а таксама супраць Уладзімера Някляева, яшчэ аднаго кандыдата у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, якога незаконна затрымалі напярэдадні мітынгу 25 сакавіка, у выніку ён быў шпіталізаваны з прычыны стану здароўя.
Падпісанты звароту заяўляюць, што хочуць верыць, што ўсе мірныя дэманстранты, якія ўсё яшчэ застаюцца за кратамі, будуць вызваленыя неадкладна, і што ўсе судовыя абвінавачваньні супраць іх будуць зьнятыя, у тым ліку, у прыватнасьці, у дачыненьні да Міколы Статкевіча і сяброў яго партыі Сяргея Кулініча і Сяргея Кунцэвіча, супраць якіх, відавочна, сфабрыкаваная справа.
72 дэпутата асабліва хацелі б зьвярнуць увагу Эўрапейскай Рады, Эўрапейскай камісіі і Эўрапейскага парлямэнту на сумны факт, што гэтыя рэпрэсіўныя меры сталі ажыцьцяўляцца беларускімі ўладамі роўна праз год пасьля рашэньня ЭЗ аднавіць палітычныя дачыненьні зь Беларусьсю.
На жаль, гэта толькі даказвае, што варта было б прыслухацца да галасоў прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, якія выказвалі сур’ёзныя сумневы ў шчырай гатоўнасьці прэзыдэнта Лукашэнкі зьмяніць характар свайго рэжыму і пачаць праводзіць больш дэмакратычную ўнутраную палітыку, — адзначаецца ў заяве.
Паводле дэпутатаў Эўрапарлямэнту, насамрэч на рашэньне Эўрапейскай Рады ў лютым 2016 году зьняць абмежавальныя меры ў дачыненьні да пэўных беларускіх чыноўнікаў адказалі яшчэ аднымі фальсыфікаванымі выбарамі ў верасьні 2016 году, шэрагам сьмяротных прысудаў і пакараньнямі сьмерцю на працягу 2016 году, у тым ліку адным выпадкам ужо сёлета, а цяпер брутальнасьцю і агрэсіяй спэцыяльных сіл на вуліцах гарадоў па ўсёй Беларусі.
Зыходзячы з гэтага, дэпутаты цьвёрда перакананыя ў тым, што палітыка Эўрапейскага Зьвязу ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі павінна быць перагледжаная вельмі сур’ёзным чынам. ЭЗ ня можа адмовіць у надзеі тым тысячам людзей у Беларусі, якія на нядаўніх мірных дэманстрацыях даказвалі веру ў дэмакратычную і эўрапейскую Беларусь, у якой будуць паважаць іх годнасьць і іншыя асноўныя правы і свабоды.
72 дэпутаты Эўрапарлямэнту лічаць, што ў такім разе ЭЗ павінен павялічыць свае аб’ёмы дапамогі, накіраваныя на ўмацаваньне грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і дэмакратычных сілаў Беларусі, у тым ліку праз спыненьне нядаўна павялічанай дапамогі, накіраванай на фінансаваньне дзейнасьці беларускага ўраду і іншых дзяржаўных структураў.
І, нарэшце, ЭЗ павінен без затрымкі прымяніць адэкватныя абмежавальныя меры ў дачыненьні да ўсіх беларускіх службовых асобаў, адказных за гвалт і рэпрэсіі, а таксама фальсыфікацыі выбараў.