Дачка Рамана Васільева лічыць, што яе тату забралі злыя тролі

Your browser doesn’t support HTML5

Каб патлумачыць дачцэ, дзе яе тата, жонка маладафронтаўца Рамана Васільева прыдумала казку – краіну Беларусь захапілі злыя тролі і пасадзілі тату ў турму. Рамана затрымалі 23 сакавіка па падазрэньні ў падрыхтоўца да масавых беспарадкаў. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.