Суд над прадстаўніком Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў Маладэчне Русланам Кісялёвым адбыўся 29 сакавіка. Над прадстаўніком Беларускага Хэльсынскага камітэту Эдуардам Баланчуком — 28 сакавіка.
Абодвух міліцыя схапіла 28 сакавіка. Абодвум інкрымінавалі ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Маладэчне 10 сакавіка.
«Баланчук атрымаў 15 содняў адміністрацыйнага арышту, Кісялёў — 10», — сказаў Свабодзе маладэчанскі праваабаронца Алесь Капуцкі.