Вялікая Брытанія афіцыйна пачала працэдуру Брэксыту

Тэрэза Мэй падпісвае ліст да кіраўніцтва Эўразьвязу аб пачатку Брэксыту.

Вялікая Брытанія афіцыйна заявіла аб пачатку працэдуры выхаду з Эўрапейскага Зьвязу. Прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй накіравала ў Брусэль афіцыйны ліст-апавяшчэнане аб запуску так званага Брэксыту. Дакумэнт ужо перададзены кіраўніку Эўрапейскай Рады Дональду Туску.

Рэфэрэндум аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу прайшоў у чэрвені 2016 году. Зь невялікай перавагай перамаглі прыхільнікі выхаду. У сярэдзіне сакавіка 2017 года брытанскі парлямэнт прыняў адмысловы закон, які дазваляе кабінэту міністраў пачаць працэдуру выхаду з ЭЗ.

Паводле ўмоваў пагадненьня аб выхадзе з Эўразоны Вялікая Брытанія пакіне адзіны рынак і ўсталюе новыя мытныя правілы для краін ЭЗ. Краіна таксама выйдзе з-пад юрысдыкцыі Эўрапейскага суду і ўсталюе ўласную сыстэму кантролю за патокам імігрантаў.

У канцы красавіка пройдзе саміт лідэраў ЭЗ, у якім Вялікая Брытанія ўжо ня будзе ўдзельнічаць. На ім, як чакаецца, лідэры ЭЗ дадуць Эўракамісіі мандат весьці перамовы ў справе Брэксыту. З гэтага моманту ў Вялікай Брытаніі і ЭЗ будзе два гады ўзгадніць умовы Брэксыту. Уласна перамовы пачнуцца ў траўні-чэрвені.