Яна мелася выйсьці на волю пасьля адбываньня адміністрацыйнага арышту, але выйшла зь ізалятару не сама: некалькі міліцыянтаў вывелі яе і пасадзілі ў міліцэйскую машыну. На пытаньне праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна, які прыйшоў сустракаць Натальлю Папкову, куды яе забіраюць, міліцыянты адказалі, што на псыхіятрычнае абсьледаваньне. Вялічкін кажа, што яе хутчэй за ўсё даставяць у псыхіятрычны дыспансэр.
Your browser doesn’t support HTML5
Напярэдадні «Маршу недармаедаў», 3 сакавіка, Папкову ўжо адвозілі ў псыхіятрычны дыспансэр, але дыягназу не назвалі. Там яна абвясьціла галадоўку. Пазьней яе выпусьцілі, не назваўшы ні дыягназу, ні прычыны затрыманьня.
Пазьней яе зноў затрымалі: 22 сакавіка ўзялі на чыгуначным вакзале ў Берасьці, праз два дні прысудзілі 7 сутак арышту за «Марш недармаедаў» 12 сакавіка.
Your browser doesn’t support HTML5