Адно з патрабаваньняў — расьсьледаваць магчымае дачыненьне прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева ў датычнасьці да карупцыйных схемаў.
У Сыбіры, на Ўрале і на Далёкім Усходзе мітынгі ўжо прайшлі, пераважна ўсё было досыць спакойна, хаця паліцыя затрымала дзясяткі актывістаў.
У Маскве акцыя таксама ня ўзгодненая. За некалькі гадзін да яе пачатку ўлады прыгналі ў цэнтар гораду дзясяткі аўтазакаў, грузавікі «Расгвардыі» і машыны камунальных службаў. У вэстыбюлях станцый мэтро «Беларуская», «Маякоўская» і «Пушкінская», а таксама ўздоўж Цьвярской вуліцы, дзе заплянаванае правядзеньне акцыі пратэсту ў форме вольнага шпаццыру, дзяжураць узмоцненыя паліцэйскія патрулі.
У Крамлі ініцыятыву Аляксея Навальнага назвалі «правакацыяй».
У большасьці гарадоў мясцовыя ўлады афіцыйна не ўзгаднілі акцыі, але і не далі арганізатарам альтэрнатыву, таму арганізатары лічаць, што акцыі дазволеныя.