Затрыманы рэжысэр Максім Буйніцкі, які сёньня выйшаў пасьля 15 сутак арышту

Кінарэжысэр з Бабруйску Максім Буйніцкі з маці Тамарай. Бабруйск, 15 сакавіка 2017 году

Бабруйскі рэжысэр Максім Буйніцкі, які сёньня выйшаў з турмы пасьля 15 сутак зьняволеньня, зноў затрыманы і дастаўлены ў Бабруйскі РАУС.

За інфармацыю ў сацсетках пра мітынг недармаедаў 12 сакавіка ў Бабруйску Буйніцкаму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.