Праваабаронцы кажуць пра сотні затрыманых да пачатку і падчас акцыяў на Дзень Волі ў Менску. Агучваюцца лічбы ад 600 да тысячы чалавек, якія былі дастаўленыя ў аддзяленьні міліцыі толькі ў Менску.
Тым часам праваахоўныя органы колькасьць затрыманых не паведамляюць. Вось што сказаў Свабодзе прэсавы сакратар упраўленьня ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі:
«Без каманды нічога камэнтаваць пра несанкцыянаванае мерапрыемства мы ня будзем. Будзе каманда — самі вас знойдзем, усё дамо, паведамім. А так — не».
Да раніцы 26 сакавіка праваабаронцы ідэнтыфікавалі прозьвішчы 300 чалавек, затрыманых напярэдадні.