Гэта актывіст БХД Алесь Кутасаў, журналіст «Белсату» Аляксандар Баразенка, журналіст парталу «Інфармнапалм» Дзяніс Івашын, удзельнікі акцыі Арцём Каралёў, Мікіта Слаўнікаў, Міхаіл Цыганкоў, Зьміцер Захарэвіч, Дзьмітры Лабуноў, Іван Арэшкаў і Шарэнда Андрэй. Вядома, што двум апошнім інкрымінуюць дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь).
Паводле праваабаронцаў, Канстанцін Ахроменка і Глеб Вайкуль былі затрыманыя падчас акцыі 25 сакавіка і ўжо арыштаваныя на 12 сутак.
На Кайдака Мікалая, Мазоўку Андрэя, Рамана Жураўскага, Мікалая Марчанку склалі пратаколы, пасьля чаго адпусьцілі.
Па стане на 10.00 26 сакавіка ў сьпісе, які фармуе праваабарончы цэнтар «Вясна», ужо больш за 300 прозьвішчаў. Няма зьвестак як мінімум пра сотню затрыманых учора на акцыі. Сьпіс пастаянна абнаўляецца.