Пад раніцу 26 сакавіка праваабаронцы выявілі прозьвішчы 300 затрыманых падчас разгону вулічнай акцыі з нагоды 99-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сьпіс разьмешчаны і абнаўляецца на сайце spring96.org, большасьць былі адпушчаныя без складаньня пратаколу або са складаньнем.
Сярод затрыманых — двое грамадзян Расеі, адзін з Украіны, а таксама 75-гадовы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Валер Шчукін, які пасьля быў шпіталізаваны з Заводзкага РУУС у шпіталь з гіпэртанічным крызам.
Два чалавекі — Глеб Вайкуль і Канстанцін Ахроменка атрымалі па 12 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе БелаПАН. У турму на Акрэсьціна правапарушальнікаў дастаўлены карэспандэнт тэлеканалу «Белсат» Аляксандар Баразенка.