Фотафакт: Беларусы Вашынгтону адзначылі Дзень Волі

У Вашынгтоне каля Мэмарыялу ахвярам камунізму адбылася супольная акцыя беларусаў і прадстаўнікоў балтыйскіх краінаў. Удзельнікі ўшанавалі ахвяраў сакавіцкай дэпартацыі насельніцтва Літвы, Латвіі, Эстоніі 1949 году, а таксама адзначылі беларускі Дзень Волі.

25 сакавіка 1918 была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасьць БНР.

25-28 сакавіка 1949 года каля 90 000 эстонцаў, латышоў і літоўцаў былі дэпартаваныя ў аддаленыя часткі Савецкага Саюза.