Сёньня ў Менску ля плошчы Перамогі у часе разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорык (Filip Warwick).
Пазньей ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі зьвязацца з амбасадай, білі па твары.
Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУС. Цяпер ён на волі, паведамляе сайт Вясна 96.