На гэтых двух здымках двор Савецкага РУУС Менску з розьніцай у 9 гадзін.
На першым фота бачна, як раніцай а палове на 9-ю міліцыянты ў цывільным і ў форме праходзяць тут інструктаж.
Увечары ж тут афармляюць затрыманых на акцыі. Затрыманыя стаяць пад мокрым сьнегам і дажджом тварам да сьцяны.
Каля прыступак будынку РУУС таксама затрыманыя. Біяпрыбіральні для іх тут паставілі яшчэ ў пятніцу 24 сакавіка, у чацьвер і пятніцу тут наводзілі парадак.