Саўка ды Грышка пра тое, як беларусаў судзяць «за мацюкі»

Your browser doesn’t support HTML5

У Маскоўскім раёне Менску 25 сакавіка адбыліся суды над 12 затрыманымі напярэдадні ў офісе партыі «Зялёныя». Там зьбіралі дапамогу затрыманым у апошнія дні. Усіх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і прысудзілі ад 10 да 15 сутак. Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка сьпяваюць пра тыповыую для Беларусі сытуацыю, калі грамадзка актыўных людзей судзяць нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы.