На фэйсбук-старонцы жонкі апазыцыйнага лідэра Міколы Статкевіча зьявіўся допіс, што той ня возьме ўдзелу ў маршы на Дзень Волі ў Менску 25 сакавіка і сапраўды нібыта заклікае ня ўдзельнічаць іншых.
У допісе на старонцы Марыны Адамовіч гаворыцца: «Зварот Міколы Статкевіча не ўдзельнічаць у шэсці на Дзень волі, які сення з’явіўся на яго старонцы ў сацсетцы „УКантакце“, не фэйк і не правакацыя. Нядаўна ен мне гэта пацвердзіў асабіста. Заўтра Мікола не прыме удзел у маршы. Усе пытанні потым».
Камэнтары пра тое, што допіс несапраўдны, а старонку ўзламалі, выдаляюцца, а іх аўтары баняцца.
Допіс падобнага зьместу зьявіўся і на сайце палітыка.
Пазьней на старонцы сына Марыны Адамовіч, Юрася Адамовіча, зьявіўся наступны запіс:
«Датычна сытуацыі з сувязьзю:- сёньня раніцай на узроўні аператара Velcom нашыя смартфоны былі цалкам заблакаваныя і ўзятыя пад кантроль. У 10:50 з майго тэлефоннага нумара быў скінуты мой пароль ад ФБ...
ЗЗЫ: аккаунт Статкевіча гэтак жа ўзламаны і працягвае посціць фэйкі».