У доме Марыны Адамовіч і Міколы Статкевіча зьнікла ўся сувязь

У доме жонкі Міколы Статкевіча Марыны Адамовіч зьнікла ўся сувязь. Паводле яе слоў, не працуе хатні тэлефон, бяздротавы інтэрнэт і заблякаваная мабільная сувязь.

«Заблякаваныя ўсе каналы сувязі. Спрабуем разабрацца ў чым справа. Але ўсё адключана» — распавяла Марына Адамовіч, карыстаючыся мабільнай сувязьзю знаёмых.

Марына Адамовіч сказала Свабодзе, што інфармацыя пра адмену 25 сакавіка шэсьця Менску гэта фэйк, і што профілі яе мужа ў сацыяльных сетках хутчэй за ўсё ўзламаныя.