У Курапатах работнікі гаспадарчых службаў пілуюць хворыя дрэвы, а таксама зразаюць гальлё і хмызьняк.
Пра гэта Свабодзе паведамілі з розных крыніцаў, у тым ліку старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які пабываў у Курапатах:
«Павалена каля дзясятка дрэў ад уваходу з падземнага пераходу і далей за галоўным крыжам. Сапраўды відаць, што ствалы некаторых сьпілаваных дрэў хворыя, але некаторыя і зусім здаровыя. Верагодна, што гэткім чынам ідзе падрыхтоўка да суботніку 25 сакавіка, які абвясьціла ФПБ, каб забясьпечыць фронт работ для прафсаюзных актывістаў».


