Старшынём праўленьня ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» прызначаны Марат Маркаў, паведамляе БелТА.
Маркава на гэтую пасаду прапанаваў Аляксандар Лукашэнка. Сход акцыянэраў АНТ падтрымаў прапанову.
Раней Марат Маркаў займаў пасаду намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
Дагэтуль АНТ кіраваў Рыгор Кісель, які апошнім часам моцна хварэе.