Аўтаматчыкі патрулююць Кастрычніцкую плошчу і чыгуначны вакзал

АМАП патрулюе Кастрычніцкую плошчу з аўтаматамі. Два чалавекі знаходзяцца на плошчы, два — у мэтро, перадае «Наша Ніва».

Таксама супрацоўнікі АМАП з аўтаматамі былі заўважаныя на чыгуначным вакзале.

Яны ўзброеныя не звычайнымі для Беларусі аўтаматамі АКС74У, а нямецкімі MP5, што зьявіліся ў беларускіх спэцслужбаў (меркавана — у спэцпадразьдзяленьня для барацьбы з тэрарызмам МУС «Алмаз») нядаўна.

Ці будуць страляць у пратэстоўцаў беларускія сілавікі?