Сёньня адбудзецца прэс-канфэрэнцыя са сваякамі затрыманых за падрыхтоўку «масавых беспарадкаў»

Валянцін Стэфановіч

Праваабарончы цэнтар «Вясна» правядзе прэсавую канфэрэнцыю з роднымі і блізкімі тых, каго затрымалі спэцслужбы ў апошнія дні з прад’яўленьнем абвінавачаньня ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў».

Прэс-канфэрэнцыя адбудзецца 24 сакавіка а 13.00 у офісе ПЦ «Вясна» па адрасе: г. Менск, вул. Мяржынскага, 8-26.

У прэс-канфэрэнцыі возьме удзел юрыст арганізацыі Валянцін Стэфановіч.

26 чалавек было затрымана 21 і 22 сакавіка спэцслужбамі, часам з прымяненьнем фізычнай сілы; адбываліся ператрусы па месцы жыхарства. Затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ, у іх ёсьць праблемы з доступам да паслуг адкаватаў.