Міністра ўнутраных спраў Шуневіча ўзнагародзілі ўрадавай граматай

Ігар Шуневіч

Ігар Шуневіч

Міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча ўзнагародзілі граматай Савету Міністраў. Адпаведная пастанова ад 21 сакавіка апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Узнагароджаньне прыпала на час, калі па ўсёй Беларуі адбываюцца масавыя затрыманьні грамадзкіх актывістаў і палітыкаў. Колькасьць затрыманых ужо дасягнула 300.