Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла, што падчас вобшуку ў 22-гадовай жыхаркі Мазыра праваахоўнікі канфіскавалі два пісталеты, гумовы нож, электрашокер і два газавыя балёнчыкі.
«Акрамя таго, па месцы яе жыхарства знаходзіліся чорна-чырвоныя сьцяг і бандана, тры маскі з прарэзамі для вачэй, гучнагаварыцель і 20 брашур, якія прапагандуюць анархізм» — гаворыцца на сайце МУС.
Паводле інфармацыі апэратыўнікаў, дзяўчына зьяўляецца актыўнай удзельніцай анархісцкага руху. Вобшук у яе кватэры адбываўся ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы па ч.2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства).
У красавіку мінулага года ў Жлобіне група невядомых закідала білборды сацыяльнай рэклямы лямпамі, запоўненымі фарбай. За гэта пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 6 гадоў.