Паводле жонкі затрыманага Зьмітра Дашкевіча Насты, Пальчэўскі разам зь яе мужам выконваў мантаж кухні ў адной з кватэраў у цэнтры гораду. Падчас затрыманьня Дашкевіча і Леўчанкі, Пальчэўскага ня было на месцы.
«Пальчэўскі Сяргей у гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі інструмантамі, пад'язджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбіта бакавое шкло, машына раскрыта, Сяргея няма» - піша Наста Дашкевіч у Фэйсбуку.

