Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Менску 17 сакавіка.
Суд адбываўся ў Лідзе. Паводле сябра Мінца, спадара Аляксандра, які прысутнічаў на судзе, Валеры не адмаўляў таго, што прысутнічаў на акцыі ў Менску.
— Ён нічога нават не казаў у сваё апраўданьне, пацьвердзіў, што быў на акцыі, праўда, вінаватым сябе не прызнаў. Суд адбыўся літаральна за некалькі хвілінаў. Яму далі 10 сутак арышту і адразу павезьлі з суду адбываць пакараньне.
Сёньня ў Лідзе маецца адбыцца суд яшчэ над адным актывістам зь Бярозаўкі Вітольдам Ашуркам. Яго таксама вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Менску 17 сакавіка. Ашурак знаходзіцца ў Лідзкім РАУС.