Конік

Джон Фрэдэрык Герынг, «Сьціплы падмацунак» (1847)

Мой бацька заўважыў у музэі нявелькі плужок, як для падлетка.

І раптам з хваляваньнем расказаў, што ў 40-м годзе, як прыйшлі саветы, на Юр’я ўвосень быў конскі кірмаш. Бацька яму, дзесяцігадоваму, прыдбаў малога рудога коніка, бо дужаму і велькаму, што быў у гаспадарцы, хлапчук рады не даваў.

Коней бацька вельмі любіў. З цыганятамі ноччу пасьвіў табун і вывучыў трохі цыганскую мову. Ягоная найстарэйшая сястра давала сяброўцы-цыганцы сваю добрую сукенку, каб на танцы схадзіць разам. Закахаўся ў прыгажуню паляк-каталік... Ляжыць забітая ў 41-м цыганская сямейка пад каменем звонку царкоўнай агароджы.

А коніка Юрчыка забралі немцы.

Хай конік век жыве ў інтэрнэце.

Ала Жак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org