Пакараныя арыштамі гомельскія ўдзельнікі «Маршу недармаедаў» абскарджваюць прысуды.
«Мы нанялі адваката. Ён наведаў у ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Барысенкі амаль усіх арыштаваных. Яны падпісалі скаргі на прысуды ў абласны суд, і сёньня іх накіруюць туды на перагляд», — паведаміў Свабодзе гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.
Сам Леанід Судаленка таксама абскарджвае сваё папярэджаньне, вынесенае яму 17 сакавіка Цэнтральным судом Гомелю за ўдзел у лютаўскім «Маршы недармаедаў».
Падрабязнасьці чытайце на нашым сайце пазьней.