Гэта стала вядома ў суботу пасьля таго, як Канстытуцыйная Рада Францыі спыніла прыём подпісаў асобаў, якія займаюць выбарныя пасады, у падтрымку тых ці іншых кандыдатаў. Для рэгістрацыі неабходна было сабраць ня менш за 500 такіх подпісаў.
Гэта з запасам ўдалося зрабіць галоўным фаварытам — правацэнтрысту Франсуа Фіёну, незалежнаму цэнтрысту Эмануэлю Макрону і кандыдатцы ад крайне правага «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн.
У сьпіс кандыдатаў таксама ўвайшлі сацыяліст Бэнуа Амон, прадстаўнік левых сіл Жан-Люк Мэляншон і некалькі кандыдатаў, якія прадстаўляюць малыя левыя і правыя партыі.
На ход перадвыбарчай кампаніі прыкметны ўплыў аказалі абвінавачваньні ў незаконным выкарыстаньні бюджэтных сродкаў, вылучаныя супраць Франсуа Фіёну. Ён, аднак, адмовіўся здымаць кандыдатуру.
Паводле апошніх апытаньняў, на перамогу ў першым туры выбараў прэтэндуе Лё Пэн, ад яе нязначна адстае Макрон, ад якога на 5-6 адсоткаў адстае Фіён. Астатнія кандыдаты ззаду.