Афіша
Другі занятак «Кіна-стартап-школы»
Кіна-стартап-школа — гэта месца для тых, хто хоча ператварыць свае аўдыёвізуальныя праекты ў пасьпяховы бізнэс. Удзельнікам патлумачаць, дзе шукаць фінансаваньне і як слушна прадставіць ваш праект патэнцыйным фундатарам.
Менск, Прастора «Вежа» (пр-т Дзяржынскага, 57 (Omega Tower). Пачатак а 11-й гадзіне. Кошт удзелу: 3 рублі.
Сьпеўны сход «Гуканьне вясны»
Музыка Надзея Чугунова правядзе сьпеўны майстар-кляс для дзетак.
«Весенчукі, — кажа Надзея Чугунова, — гэта розныя істоты, якія прачынаюцца вясной. Птушкі, зьвяркі, але таксама і лесавікі, вадзянікі. Каб дапамагчы ім прачнуцца, мы разам пасьпяваем песьні».
Менск, Галерэя сучаснага мастацтва Ў. (пр. Незалежнасьці, 37а) Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход вольны.
Фэст «Вясновага Раўнадзенства»
Назва і час правядзеньня гэтага фэстывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Сёлета арганізатары вырашылі прысьвяціць музычнае сьвята прэзэнтацыям новых альбомаў айчынных гуртоў Znich, Folcore і Адарвірог.
Менск, клюб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак а 17:30. Квіткі каштуюць 20-25 рублёў.
Дата дня
19 сакавіка 1612 году пры родах памерла княгіня Сафія Слуцкая. Яна ўвайшла ў гісторыю Вялікага княства Літоўскага як асьветніца, якая надавала шмат увагі дабрачыннасьці і падтрымлівала праваслаўныя храмы. За гэта яе далучылі да ліку беларускіх праваслаўных сьвятых.
Таксама ў гэты дзень
1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.
1982 — пачаўся канфлікт паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй за Фалклэндзкія выспы.
2006 — у Беларусі адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары, на якіх Аляксандр Лукашэнка захаваў сваю ўладу. У дзень выбараў пачалася шматдзённая акцыя пратэсту, што атрымала назву «Плошчы-2006».
У гэты дзень нарадзіліся
1895 — Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч.
1921 — Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.
1931 — Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца і гісторык літаратуры.
У памяці
2008 — памёр Артур Кларк, ангельскі пісьменьнік зь «Вялікай тройкі» навуковых фантастаў
1887 — памёр Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.