Больш за тры гадзіны правялі ў міліцыі ў Кобрыні незалежныя журналісты Мілана Харытонава, Алесь Ляўчук і іх сябар-кіроўца зь Берасьця.
На журналістаў склалі пратаколы за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, а таксама, за незаконны выраб і распаўсюджваньне прадукцыі СМІ.
Як распавяла Свабодзе Мілана Харытонава, затрыманьне было жорсткім:
«Тэхніку крыху паламалі, сканфіскавалі камэру, мікрафон, акумулятары да суду. Пабілі мой тэлефон. Карацей, жорсткае было затрыманьне. Я крычала, каб людзі гэта здымалі, ня ведаю, можа нехта адгукнецца, можа будзе відэа, а можа — і не. З намі быў затрыманы кіроўца, які проста нас на машыне давёз зь Берасьця».
Пратрымаўшы ў пастарунку, журналістаў адпусьцілі.