Ініцыятыва распачалася, калі паўстаў лягер абаронцаў Курапатаў супраць забудовы ля ўрочышча, яна працягваецца і пасьля таго, як забудоўшчык вырашыў адмовіцца ад будаўніцтва ля Курапатаў.
18 сакавіка экскурсію правядзе вядомы археоляг Мікола Крывальцэвіч, які ў 1988 годзе ў якасьці экспэрта браў удзел у эксгумацыях у Курапатах.
Збор а 12-й гадзіне каля Крыжа Пакутаў.
Як нагадвае грамадзкая актывістка адна з заснавальніц Віртуальнага музэя савецкіх рэпрэсіяў Валерыя Чарнаморцава, кожную суботу а 12-й гадзіне вядомыя гісторыкі, археолягі, краязнаўцы, экскурсаводы праводзяць бясплатныя экскурсіі ва ўрочышча Курапаты- месца сталінскіх расстрэлаў 1937-1941 гг., сымбаль сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.
«Прыходзьце самі. Запрашайце сяброў і знаёмых! Толькі памяць пра трагічныя старонкі нашай мінуўшчыны можа даць нам шанец на будучыню незалежнай Беларусі!», — заклікае Валерыя Чарнаморцава.