Каля турмы на Акрэсьціна — чэргі зь перадачамі
Каля спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску пасьля вулічных акцыяў пратэсту — чэргі людзей з перадачамі для палітвязьняў.
Бацькі, сваякі і сябры прыязджаюць зь Менску і іншых гарадоў Беларусі, каб даведацца пра лёс сваіх блізкіх і перадаць неабходныя рэчы.
Дзяжурныя міліцыянты запускаюць у будынак паводле чаргі, якую складаюць самі прысутныя.
Перадачу для зьняволенага прымаюць толькі адзін раз на тры дні, таму важна скласьці толькі самае неабходнае.
У першы дзень пасьля арыштаў і судоў каля турмы на Акрэсьціна заўсёдныя чэргі.
Каб перадача была прынятая, у заяве мусіць быць перапісаныя ўсе рэчы.
"Абед палітвязьня" -- кантэйнэры з прыгатаванымі прадуктамі
У пераліку прадуктаў у турму перадусім тыя, што доўга не псуюцца
Многія з бацькоў шакаваныя затрыманьнем і зьняволеньнем іх дзяцей.
Заявы на перадачу даводзіцца складаць у непрыдатных для гэтага ўмовах.
Разам з перадачай — колькі словаў падтрымкі ад родных.
Трэба сьпяшацца — дзяжурны міліцыянт доўга не чакае.
Чэргі каля турмы для міліцыянтаў — звыклая зьява.