Адзін з затрыманых у судзе Цэнтральнага раёну, Андрэй Навакоўскі, моцна зьбіты. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібы распыліў газ у час затрыманьня.
Усяго ў менскія суды, якія разглядаюць справы затрыманых у сувязі з «маршам недармаедаў», дастаўленыя каля 40 чалавек. Іх абвінавачваюць у парушэньні правілаў правядзеньня мітынгаў і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.