Прэсавы сакратар МУС Беларусі пра затрыманьні: «Пішыце запыт»

«Марш недармаедаў» у Менску 15 сакавіка, ілюстрацыйнае фота

На пытаньне, чаму міліцыя ў цывільным брутальна затрымала дзясяткі ўдзельнікаў мірнага шэсьця 15 сакавіка ў Менску, дазволенага гарадзкімі ўладамі, прэс-сакратар МУС Беларусі адказаў: «Пішыце запыт, і вам адкажуць. Адсочваецца інфармацыя, мы вам усё скажам».

На пытаньне, чаму міліцыя ў цывільным брутальна затрымала дзясяткі ўдзельнікаў мірнага шэсьця 15 сакавіка ў Менску, якое было дазволена гарадзкімі ўладамі, прэсавы сакратар МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч адказаў карэспандэнту Свабоды:

«Пішыце запыт, і вам адкажуць. Адсочваецца інфармацыя, мы вам усё скажам. Чакайце афіцыйнай пазыцыі, мы яе давядзём да ўсіх СМІ».

Наконт таго, што затрыманьні праводзіліся супрацоўнікамі ня ў форме, а ў цывільным адзеньні, патлумачыў, што яны мелі на гэта права.