таксі

Пэдэр Сэвэрын Крэер, «Летні вечар на пляжы» (1899)

за дзень было два пералёты і я апынуўся на паўночнай высьпе а восьмай вечара.

маленькі аэрапорт... я выйшаў на вуліцу ў пошуках таксі. за пятнаццаць сэкундаў мяне наскрозь прадзьмуў балтыйскі вецер. Да гэтага я больш-менш быў гатовы, але да таго, што ня будзе ніводнага таксі, я гатовы ня быў.

каб не акалець, пачаў падскокваць каля тэлефона-аўтамата, на якім было напісана «Выклік таксі». ён не працаваў...

вярнуўся ўнутр памяшканьня... да мяне падышлі тры дзяўчыны, прыгожыя, сьветлыя, нардычныя, і паклікалі ехаць разам у горад.

я падумаў пра тое, што гэта і ёсьць кампэнсацыя за адсутнасьць таксі і скразны вецер, але з прыбіральні выйшла іх старая маці, і за хвіліну выклікала мне асобнае таксі.

а. і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org