Старшыня гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ асуджаны на 13 сутак зьняволеньня

Вадзім Саранчукоў (зьлева) і Сяргей Верамеенка напярэдадні суду. Горадня, 14 сакавіка 2017 году

Працягваюць выносіць прысуды ў Горадні. Галіна Ламашэвіч аштрафаваная на 7 базавых велічыняў, Верамеенка Вольга — на 15, Мікалай Салянік — на 8.

Старшыня гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэты прысуд быў вынесены пад споклічы «Ганьба!».