Суд ЭЗ прызнаў законнай забарону на нашэньне хіджабаў на працы

Эўрапейскі суд прызнаў законнай забарону для мусульманак насіць хіджаб на працоўным месцы. Пра гэта паведамляе BBC.

Такое рашэньне вышэйшая судовая інстанцыя Эўрапейскага Зьвязу вынесла паводле пазову дзьвюх жыхарак Францыі і Бэльгіі, якія былі звольненыя за адмову не насіць хіджаб на працы.

Суд прыйшоў да высновы, што працадаўцы, забараняючы нашэньне хіджабаў, не парушаюць законы ЭЗ, а сама такая забарона не зьяўляецца «наўпроставай дыскрымінацыяй».

У 2004 годзе ўрад Францыі, а ўсьлед за ім і Бэльгіі афіцыйна забаранілі дэманстрацыю рэлігійных сымбаляў на працоўных месцах. Пазьней гэтая забарона была пашыраная на школьнікаў і бацькоў, якія суправаджаюць дзяцей у школу.