Саўка ды Грышка: Усе пайшлі на суткі

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць арышты ўдзельнікаў пратэсту, палітычных актывістаў і журналістаў.

Грышка:

А ўсе наўкол казалі: "Зьмяніліся расклады,
І будзе лібэральнай цяперашняя ўлада".
А ўсе паўсюль казалі: "Сыйшоў прыгнёт, прымус".
І вось прыйшла мне позва: "зьявіцца ў РУУС".

Саўка:

Эта ня шуткі,
Усе пайшлі на суткі,
І могуць упаяць
Рэальна сутак пяць.

Грышка:

Хутчэй за ўсё, засудзяць, хутчэй за ўсё, за ўдзел.

Саўка:

Аб'явіш галадоўку! Глядзіш - і пахудзеў.

Грышка:

А ўсе вакол казалі: "Зьмяніліся часы".

Саўка:

Нічога не мяняецца, ўсе хочуць каўбасы.
Эта ня шуткі,
Усе пайшлі на суткі,
І можаш ты прысесьць
На сутак пяць ці шэсьць.
Эта ня шуткі,
Усе пайшлі на суткі.
Ну, ладна, есьлі пяць...
Пятнаццаць могуць даць!