Лідэр «Маладога фронту» выйшаў на волю пасьля трохсуткавага арышту.
Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на тры дні адміністрацыйнага арышту за акцыю ў абарону Курапатаў, яго затрымлівалі ў жывым эфіры.
Тым часам у Беларусі ідуць суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў», за кратамі ў тым ліку лідэры АГП, БХД і руху «За свабоду».