У Бабруйску затрыманы сацыял-дэмакрат Грынявецкі

Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Бабруйску 12 сакавіка

У Бабруйску затрыманы актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Юры Грынявецкі.

Цяпер яго ўтрымліваюць у пастарунку на вуліцы Менскай. У чым вінавацяць, міліцыянты ня кажуць. Са слоў актывіста, затрыманьне адбылося, калі ён ішоў на працу. Гвалту падчас затрыманьня не было.

Зьняволеньне Юры Грынявецкі зьвязвае з пратэстамі супраць дэкрэту № 3. 12 сакавіка ён удзельнічаў у «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў Бабруйску.