«Мы Лукашэнку паднялі, і цяпер у яго ўскружылася галава», - мітынгоўцы у Рагачове

Да пратэстоўцаў прыехаў намесьнік начальніка Рагачоўскага РАУСу падпалкоўнік Серабро, папярэдзіў, каб не парушалі грамадзкі парадак. Ніхто вам не забараняе выказваць свае думкі, абы толькі ня лаяліся, не крычалі”, - досыць памяркоўна тлумачыць міліцыянт.

Калёна ў паўтары сотні чалавек рушыла  па ходніках у цэнтар гораду, дзе сабралася прыкладна столькі ж іншых пратэстоўцаў.


 

Каля трохсот жыхароў Рагачову сабраліся  12 сакавіка на галоўнай плошчы гораду каля райвыканкаму, каб  выказаць сваё рашучае непрыняцьце дэкрэту №3. Але ня толькі дэкрэт абурае рагачоўцаў: людзі не прымаюць стаўленьне ўладаў да звычайных грамадзянаў, да эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне і краіне. Найпершае патрабаваньне: дайце людзям працу, магчымасьць зарабіць і карміць свае сем’і.