За дзень да правядзеньня «Маршу недармаедаў» на плошчы ў цэнтры Бабруйску пачаўся рамонт.
Частку Плошчы Перамогі абнесьлі агароджай. За плотам апынуўся памятны знак бабруйчанам, якія загінулі падчас ІІ сусьветнай вайны, а таксама танк.

Апоўдні ў нядзелю, 12 сакавіка, на Плошчы Перамогі анансаваны збор удзельнікаў «Маршу недармаедаў».
Жывую трансьляцыю з гэтай акцыі будзе весьці Радыё Свабода.
