Мэр Ратэрдама забараніў мерапрыемства зь меркаваньняў бясьпекі, пасьля чаго самалёту з дыпляматам на борце не дазволілі зрабіць пасадку.
Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган у адказ на адмову кіраўніку МЗС ва ўезьдзе назваў улады Нідэрляндаў «перажыткамі нацызму». Ён паабяцаў прыняць у адказ абмежавальныя меры на палёты галяндзкіх самалётаў у Турцыю.
У пачатку сакавіка Эрдаган параўнаў палітыку Нямеччыны ў дачыненьні да Анкары зь дзеяньнямі нацыстаў пасьля таго, як некалькі нямецкіх гарадоў адмовіліся даць пляцоўкі для агітацыі двум турэцкім міністрам.
У красавіку ў Турцыі пройдзе рэфэрэндум па пакеце зьменаў у асноўным законе краіны. На ім будзе вырашацца пытаньне зьмены формы праўленьня з парлямэнцкай на прэзыдэнцкую. Праціўнікі новаўвядзеньняў асьцерагаюцца засяроджваньня ўлады ў руках аднаго палітыка, што можа прывесьці да парушэньняў правоў чалавека.