Каля паўтысячы жыхароў Пінску выйшлі на плошчу Леніна з патрабаваньнем поўнай адмены дэкрэту № 3, а таксама каб выказаць сваё абурэньне.
Акцыя была мірнай. Адзіным інцыдэнтам стала спроба затрыманьня гомельскага блогера Максіма Філіповіча. Яго схапілі трое невядомых у цывільным. Падчас нападу яны зьбівалі Максіма, цягнулі па сходах да аўтазаку, які стаяў за плошчай. Але прысутныя на плошчы кінуліся на дапамогу і невядомыя адступілі.
Пазьней Максім Філіповіч пазнаў іх сярод мітынгоўцаў і зьвярнуўся да міліцыянтаў, якія былі на плошчы. Тыя параілі яму патэлефанаваць на нумар 102.
![](https://gdb.rferl.org/F32385A2-6376-41CF-9045-A99F3F291D69_w1080_h608_b_s.jpg)
Гомельскі блогер кажа, што такой колькасьці міліцыянтаў, што былі сьцягнутыя да галоўнай плошчы ён ня бачыў у іншых гарадах. Сярод праваахоўнікаў былі нават кіраўнікі міліцыі зь Берасьця.