У Польшчы хочуць пазбавіцца ад дыпляматаў з камуністычным мінулым

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі

Урад Польшчы падрыхтаваў праект паправак да закону аб дыпляматычнай службе, каб выключаюць магчымасьць працаўладкаваньня асобаў, якія працавалі яшчэ ў камуністычных дзяржаўных структурах.

У заяве польскага МЗС з гэтай нагоды адзначаецца, што папраўкі да закону аб дыпляматычнай службе дазволяць пазьбегнуць захаваньня на працы, а таксама працаўладкаваньня ў будучыні людзей, якія супрацоўнічалі з дзяржаўным апаратам Польскай народнай рэспублікі да 1989 году.

Раней кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі неаднаразова адзначаў, што ў яго ведамстве да гэтага часу лічацца некалькі дзесяткаў выпускнікоў Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносін, і падкрэсьліваў, што гэта трэба зьмяніць.

«На працягу мінулых 28 гадоў вырасла новае пакаленьне палякаў. Прыйшоў час, каб гэтыя людзі бяз грузу мінулага прадстаўлялі Польшчу на сусьветнай арэне» — гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Новых супрацоўнікаў ведамства мае намер набіраць ня толькі зь ліку спэцыялістаў у галіне дзяржаўнай адміністрацыі, але і з няўрадавых арганізацый ды дасьледчых цэнтраў.