Iмбрычак

Элін Даніэльсан-Гамбоджы, «Пасьля сьнеданьня» (1900)

Было мне гадоў сем. Я захварэў, сядзеў дома. Бабуля паiла мяне гарбатай з малiнавым варэньнем.

— Каб з потам хвароба выходзiла! — казала яна, падсоўваючы мне чарговую шклянку.

Заварвала гарбату бабуля ў прыгожым фарфоравым iмбрычку, што дастаўся ёй ад сьвякрухi.

Бабуля паставiла імбрычак на табурэтку ля ложка, каб я сам падлiваў гэты напой.

Дзесьцi на трэцi дзень хваробы я нязграбна ўзяў iмбрычак i ён высьлізнуў з маiх рук, разьбiўшыся ўшчэнт. Я вельмi спалохаўся. Бабуля прыбегла на шум. Паглядзела на мяне, потым на посуд, i сказала:

— А посуд на шчасьце б’ецца! Хутка выздаравееш!

I я назаўтра выздаравеў!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org