На прэзэнтацыі Mark Formelle пратэставалі супраць сэксізму ў рэкляме

Your browser doesn’t support HTML5

Падчас прэзэнтацыі вытворцы сподняй бялізны Mark Formelle у гандлёвым цэнтры «Сталiца» ў Менску група жанчын выйшла зь плякатамі супраць сэксізму ў рэкляме.

За апошнія месяцы рэклямная прадукцыя Mark Formelle выклікала крытыку — найперш кампанію вінавацілі ў аб’ектывацыі жанчын. У адказ кампаніря зьняла парадыйнае відэа з аб'ектывацыяй мужчын, якое таксама стала прадмеітам крытыкі. Сёньня Mark Formelle ладзіла афіцыйную фотасэсію з героямі рэклямы кампаніі.